«Адаптацыя на рынку таксі прайшла паспяхова»
Рэестравая сістэма, уведзеная ў сферы таксі летам 2024 года, дазволіла праверыць перавозчыкаў і кіроўцаў яшчэ да выхаду на рынак, адсеяўшы нядобрасумленных гульцоў. Пра тое, як у краіне фарміруецца кошт паездак на таксі і чаму перавозчыкі больш не могуць уплываць на тарыфы, расказалі эксперты на тэлеканале «Першы інфармацыйны».
Ценявы сектар выцясняецца з рынку
Пра тое, якія парушэнні ў гэтай сферы выяўляюцца пры праверках, расказаў першы намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Юрый КАСЦЮК.
Паводле яго слоў, апошнім часам колькасць выяўленых парушэнняў у сферы таксі прыкметна знізілася.
— У першую чаргу неабходна адзначыць той факт, што ценявы сектар выцясняецца з рынку. Колькасць фактаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці за 5 месяцаў 2026 года знізілася на 56 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га. Колькасць адміністрацыйных парушэнняў у сферы пасажырскіх перавозак таксі скарацілася на 32 %, — адзначыў ён. — Такое парушэнне, як адсутнасць тэхнічнага агляду ў аўтамабіля таксі, практычна сышло ў нябыт. Паказчыкі імкнуцца да нуля. За няпоўныя пяць месяцаў 2026 года выяўлена ўсяго сем выпадкаў гэтага віду парушэнняў. Што датычыцца парушэння, звязанага з неадпаведнасцю кіроўцаў патрабаванням заканадаўства, то ў 2026-м зафіксавана ўсяго два факты.
.jpg)
Ён таксама дадаў, што ў цяперашні час найбольшая колькасць парушэнняў выклікана фактарамі, якія знаходзяцца па-за сферай аўтаматычнага кантролю рэестра:
— Мы разумеем, што алгарытмы працы праграмнага забеспячэння не могуць выявіць, напрыклад, няспраўнасць, пры якой эксплуатацыя (аўтамабіля. — Заўв. аўт.) забароненая. Таксама яны не могуць адрозніць зімовую гуму ад летняй, таму гэтыя пытанні даводзіцца правяраць у ручным рэжыме. Пры гэтым парушэнні, якія сёння могуць кантралявацца праграмным забеспячэннем у рэжыме анлайн, выдалены, практычна выключаны са сферы перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі. Таму адаптацыя рынку прайшла паспяхова.
Як фарміруюцца тарыфы на таксі?
Па словах старшыні Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў Кацярыны СТАНКЕВІЧ, стварэнне адзінага рэестра перавозчыкаў дазволіла ачысціць рынак ад тых, хто не можа гарантаваць бяспеку паездак. Расказваючы пра структуру тарыфаў і некаторых нюансаў цэнаўтварэння на паслугі таксі, эксперт растлумачыла:
— Тарыфы на таксі павінны пакрываць такія складнікі, як бяспека транспартнага сродку, годная заработная плата кіроўцы і выкананне абавязацельстваў перад дзяржавай, якая стварае інфраструктуру. < ... > У гадзіны пік узрастае колькасць запытаў на паездкі. Безумоўна, праграмнае забеспячэнне (агрэгатара або дыспетчара аўтамабільных перавозак. — Заўв. аўт.) здольна рэгуляваць тарыфы, зыходзячы з галоўнага фактару — суадносін попыту і прапановы. У іншы час, калі запытаў менш, тарыфы іншыя.
Выключэнне складаюць толькі нешматлікія службы таксапаркаў, не далучаныя да платформ, — яны разлічваюць тарыфы самастойна, зыходзячы са сваіх выдаткаў.
Намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей ДУБІНА дадаў, што цяпер у краіне зарэгістравана каля 130 дыспетчараў таксі. Паводле яго слоў, ва ўмовах высокай канкурэнцыі сэрвісы вымушаныя пастаянна аналізаваць цэны адно аднаго і падладжвацца пад рынак.
— Па выніках мінулага года ў Беларусі было здзейснена каля 116 мільёнаў паездак на таксі. Штомесяц фіксуецца 9,6-9,7 мільёна паездак. Гэта сведчыць аб запатрабаванасці паслугі, — сказаў на заканчэнне ён.

Адпачынак — абавязковы
Стан эканомікі напрамую ўплывае на бяспеку пасажырскіх перавозак. Імкнучыся зарабіць, некаторыя кіроўцы вымушаныя праводзіць за рулём па 12–16 гадзін. Юрый Касцюк расказаў, як транспартная інспекцыя кантралюе перапрацоўкі кіроўцаў таксі ў Беларусі:
— Сёння можна ахапіць практычна 100 % рынку перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі і прааналізаваць рэжым працы кожнага кіроўцы. Што датычыцца часу кіравання транспартным сродкам, знаходзіцца за рулём кіроўца можа не больш за 9 гадзін у дзень. Штодзённы бесперапынны адпачынак павінен быць па працягласці не меншы чым удвая папярэдняга працоўнага дня. Напрыклад, калі папярэдні працоўны дзень доўжыўся 8 гадзін, то штодзённы бесперапынны адпачынак павінен складаць не менш 16 гадзін. Аднак з гэтага правіла ёсць выключэнне. Аўтамабільны перавозчык па ўзгадненні з прафсаюзам (калі ён ёсць) можа скараціць перыяд штодзённага бесперапыннага адпачынку да 12 гадзін. Пры гэтым адзін з перыядаў такога штодзённага бесперапыннага адпачынку павінен быць не менш як 10 гадзін.
Кацярына Станкевіч, у сваю чаргу, падкрэсліла, што кіроўца не павінен працаваць па 12 і больш гадзін у суткі. Выключэнне складаюць толькі міжнародныя перавозкі. Максімальны дапушчальны час працы за рулём — 9 гадзін, пасля чаго кіроўцу таксі павінны даць 18 гадзін адпачынку.
Акрамя таго, пасажырам нагадалі: калі яны заўважаць прыкметы небяспечнай паслугі (нелегальная праца таксі, дрэнны тэхнічны стан транспартнага сродку і іншае), то могуць самастойна праверыць, ці ўнесены машына або кіроўца ў рэестр на сайце Транспартнай інспекцыі. Для гэтага трэба ўвесці нумар аўтамабіля, прозвішча і ініцыялы кіроўцы (гэтыя даныя павінны знаходзіцца ў салоне аўтамабіля) і час перавозкі.
Бліц-апытанне
Што праўда, а што міф?
1. Калі на машыне таксі няма плафона і жоўтых палос на кузаве, ці азначае гэта, што перавозчык нелегальны?
— Аўтамабіль можа быць легальным перавозчыкам, але не аформленым ва ўстаноўленым парадку, — адзначыў Сяргей Дубіна.
2. Ці ўсе машыны таксі павінны быць абсталяваныя таксометрамі і ці забароненая праца без іх?
— Не, не забароненая. У Беларусі ўкаранёныя праграмныя карты, якія замяняюць фізічны таксометр, — растлумачыў Юрый Касцюк.
3. Ці могуць новыя патрабаванні да абсталявання, кас, відэарэгістратараў разарыць дробныя таксапаркі, пакінуўшы на рынку толькі два-тры гіганты?
— Не, абсалютна не зруйнуюць. Лічу, што агрэгатар павінен адаптавацца да навацый, — лічыць Кацярына Станкевіч.
— Гэта не так. Падпрацоўка магчымая ў рамках працоўнага дагавора з няпоўнай занятасцю, — сказаў Юрый Касцюк.
5. Ці выкарыстоўваюць таксапаркі новыя правілы як зручную падставу для завышэння цэн і апраўдання ўласных звышпрыбыткаў?
— Гэта міф. Цэны не выраслі, а знізіліся. Пры гэтым іх фарміруе агрэгатар, а не таксапарк, — падкрэсліла Кацярына Станкевіч.