У жыхаркі Бабруйску зніклі 3 тысячы долараў, 1 тысяча рублёў, каштоўнасці і тры смартфоны пасля таго, як у яе кватэры пабывалі госці. Аб гэтым паведамілi ва упраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.
Як высветлілася, гасці прыйшлі з братам пацярпелай, а напярэдадні ён з імі выпіваў. Праваахоўнікі аператыўна вылічылі кампанію, а эксперты-крыміналісты даказалі дачыненне да крадзяжу аднаго з іх — 44-гадовага мясцовага жыхара, які ўжо меў судзімасць.
Галоўнымі доказамі па справе сталі вынікі судовых экспертыз. На люстэрку шафы ў спальні спецыяліст Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз знайшоў след рукі, які, як пацвердзіла дактыласкапія, належыць падазраванаму. Пры правядзенні асабістага вобыску ў мужчыны знайшлі 0,24 грама парашку з псіхатропам альфа-PVP. На ўпакоўцы ад парашку эксперты выявілі біялагічны матэрыял затрыманага.
На бабруйчаніна заведзены дзве крымінальныя справы: за крадзеж і за незаконнае захоўванне асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Частку скрадзенага ў яго ўжо канфіскавалі.
Марыя Каліна