Top.Mail.Ru
110

Экстранная або неадкладная. За які час да вас прыедзе хуткая меддапамога

Чым адрозніваюцца экстранныя і неадкладныя выклікі хуткай меддапамогі і за які час брыгады павінны прыбыць да пацыента? Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Павел Удот, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



— Для пачатку мінчанам важна разумець: усе выклікі дзеляцца на экстранныя і неадкладныя. Ад гэтага наўпрост залежыць час чакання, — адзначыў Павел Удот. — Экстранны выклік: брыгада павінна быць у пацыента на працягу 20 хвілін з моманту званка. Сюды адносяцца ДТЗ, падзенні з вышыні, страта прытомнасці, сутаргі, парушэнне сардэчнага рытму або высокая тэмпература з сыпам у дзяцей да 3 гадоў. Гэта сітуацыі, дзе ёсць прамая пагроза жыццю. Неадкладны выклік: нарматыў прыбыцця — 75 хвілін. Гэта болі ў жываце ці канечнасцях, тэмпература вышэй за 39,5 у дарослых, якая не збіваецца таблеткамі. Тут дапамога патрэбна абавязкова, але лік не ідзе на секунды.

Паводле яго, склад брыгад дакладна рэгламентаваны. Яны дзеляцца на ўрачэбныя і фельчарскія.

Спецбрыгады: гэта рэанімацыя і інтэнсіўная тэрапія, — растлумачыў Павел Удот. — Там працуюць урач, два фельчары, санітар і вадзіцель. Таксама ёсць вузкапрофільныя — педыятрычныя і псіхіятрычныя. Фельчарскія брыгады: у складзе — два фельчары і вадзіцель. Пры гэтым фельчар «хуткай» — гэта высокакваліфікаваны спецыяліст, які навучаны працаваць па строгіх клінічных пратаколах і ўкамплектаваны ўсім неабходным абсталяваннем.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю