Top.Mail.Ru

Электроннай чаргой для падачы дакументаў у ВНУ ўжо скарысталіся больш за 18 тыс. абітурыентаў

На сэрвісе «Электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ» зарэгістравалася больш за 18 тыс. абітурыентаў. Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў. 


«На сэрвісе „Электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ“ на 9:00 10 ліпеня забраніравана 18 210 месцаў. Рэкорд мінулага года па колькасці зарэгістраваных быў пабіты ўжо ў аўторак. Магу канстатаваць, што на сёння паслугай электроннай чаргі скарыстаўся кожны трэці абітурыент. Сістэма нагрузку вытрымала і працуе без збояў», — праінфармаваў Дзмітрый Міронаў.

Ён адзначыў, што колькасць месцаў на кожны дзень строга абмежавана. Іх лік вызначае не РІКВ, а самі ВНУ, інстытут толькі дае платформу-агрэгатар. «Усяго ў рамках электроннай чаргі з 12 ліпеня па 2 жніўня выдзелена больш за 98,6 тыс. талонаў. Варта звярнуць увагу на той факт, што ВНУ прадастаўляюць колькасць талонаў з улікам прагназавання конкурснай сітуацыі па кожнай асобнай спецыяльнасці і ВНУ ў цэлым, зыходзячы з раней зацверджаных кантрольных лічбаў прыёму як на бюджэт, так і на платную форму атрымання адукацыі, з 12 па 17 ліпеня і ў цэлым па 2 жніўня ўключна», — канстатаваў дырэктар РІКВ.

Пры гэтым кіраўнік нагадаў, што жывая чарга па-ранейшаму актуальная, хоць электронная дапамагае зэканоміць гадзіны чакання.

Сэрвіс браніравання часу для падачы дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі запрацаваў з 6 ліпеня. Каб запісацца на жаданы час, трэба зайсці ў асабісты кабінет на сайце РІКВ, выбраць вобласць, ВНУ, факультэт, спецыяльнасць і форму навучання, далей неабходна забраніраваць зручную дату і час і націснуць «Заказаць талон». Пасля абітурыент атрымае PDF-талон і СМС. 

«Калі ў абітурыента мяняюцца планы, ён можа загадзя адмяніць дзейны талон і замовіць новы, выкарыстаўшы вышэйапісаны алгарытм», — дадаў Дзмітрый Міронаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю