Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 ліпеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў абласнога цэнтра падрыхтавалі для саіскальнікаў работы інфармацыю пра актуальныя вакансіі. Пагутарыць з наймальнікамі можна будзе ў рэжыме анлайн з 10:00 да 12:00. Кірмаш вакансій пройдзе на спецыялізаванай платформе «e-vacancy.by».
«Можна будзе знайсці прыдатную вакансію, перадаць сваё рэзюмэ, задаць наймальнікам пытанні, што цікавяць, і, калі ўсё задаволіць, атрымаць запрашэнне на рэальнае сумоўе, — падкрэслілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. — Электронны кірмаш вакансій дазваляе шмат у чым палегчыць пошук працы».
.
Доступ да вакансій захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу.