Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Карына Гаркуша расказала, якія спецыяльнасці запатрабаваны ў абітурыентаў БДАТУ, паведамляе БелТА.
Уся інжынерная адукацыя ў БДАТУ на дзённай форме атрымання адукацыі бюджэтная. Адзінае, што крыху змянілася ў структуры, — студэнтаў набіраюць цяпер толькі на поўны тэрмін. У мінулым годзе яшчэ прысутнічала скарочаная форма на адной спецыяльнасці, але цяпер толькі поўная.
«Усе інжынеры атрымліваюць кваліфікацыю так, каб было зразумела, гэта інжынер-механік. Традыцыйна ў нас асноўная маса студэнтаў — інжынеры. На другім месцы — энергетыкі, запатрабаванасць іх высокая з боку і эканомікі, і арганізацый, і абітурыентаў. Запатрабаваны ў абітурыентаў спецыяльнасці па тэхнічным сэрвісе ў АПК. БДАТУ — адзіная ВНУ, якая рыхтуе спецыялістаў аховы працы на вытворчасці на ўзроўні вышэйшай адукацыі. Таксама вельмі запатрабавана спецыяльнасць тэхнічнага забеспячэння захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі», — расказала Карына Гаркуша.
Ва ўніверсітэце ёсць толькі адна спецыяльнасць, якая не адносіцца да сельскай гаспадаркі, — аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей, але яна таксама льготная, паколькі запатрабавана эканомікай.
На 8 спецыяльнасцей ВНУ ў гэтым годзе набірае 465 чалавек на бюджэт і 14 чалавек на платную форму навучання.