Top.Mail.Ru
234

Энергетыка, маркіроўка, робататэхніка. Больш за 40 пытанняў разгледзелі на пасяджэнні Савета ЕЭК

Больш за 40 актуальных пытанняў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі разгледзелі на пасяджэнні Савета ЕЭК, паведамілі ў прэс-службе ўрада.



Намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч правяла пасяджэнне ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У парадак дня былі ўключаны пытанні ў галіне тэхнічнага і мытна-тарыфнага рэгулявання, маркіроўкі прадукцыі, развіцця біржавога гандлю, энергетыкі, транспартнай палітыкі і іншых сфер дзейнасці.

Усімі членамі Савета ЕЭК падтрымана беларуская ініцыятыва аб дапаўненні новымі таварнымі пазіцыямі правіл вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржаўных (муніцыпальных) закупак.

Пасля ўступлення ў сілу адпаведнага рашэння вытворцы дзяржаў — членаў ЕАЭС (лазераў, мікрадысплэяў, контураў для наркозна-дыхальных апаратаў, частак чыгуначных лакаматываў і іншай прадукцыі) атрымаюць бесперашкодны доступ да дзяржзакупак дзяржаў — членаў ЕАЭС.

Прынята рашэнне аб фарміраванні новай еўразійскай тэхналагічнай платформы па развіцці робататэхнікі, вытворчасці і ўкараненні прамысловых робатаў у дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю