Энергетыкі прадаўжаюць аднаўляць электразабеспячэнне ў 39 населеных пунктах краіны, якія пацярпелі ад непагадзі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў ДВА «Белэнерга».
«Па стане на 11.00 работы прадаўжаюцца ў 39 населеных пунктах краіны. Найбольшая колькасць пашкоджанняў зафіксавана ў Мінскай вобласці», — расказалі ў «Белэнерга».
Бесперапынна працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння 52 брыгады. Прыцягнута 69 адзінак тэхнікі. Задзейнічаны чатыры перасовачныя дызель-генератарныя ўстаноўкі.
«Спецыялісты працуюць над аднаўленнем участкаў паветраных ліній электраперадачы напружаннем 110 кВ, 35 кВ і 10 кВ, а таксама выконваюцца больш як 30 заявак спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ», — удакладнілі ў дзяржаўным вытворчым аб’яднанні.
Энергетыкі прадаўжаюць працаваць, каб у самыя кароткія тэрміны вярнуць электразабеспячэнне ў дамы грамадзян і мінімізаваць час адключэнняў. «У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, якія прывялі да перабояў у электразабеспячэнні, брыгады энергетыкаў працуюць у кругласутачным рэжыме», — дадалі ў «Белэнерга».