Top.Mail.Ru
138

Эпоха «долара пад матрацам» сыходзіць? У Нацбанку назвалі спосабы прымножыць свае зберажэнні

Як беларусы могуць прымножыць свае зберажэнні і чаму рублёвыя ўклады становяцца ўсё больш папулярнымі, расказаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун у эфіры праграмы «Эканамічнае асяроддзе» на тэлеканале «Беларусь 1»

Як адзначыў Андрэй Картун, насельніцтва ўсё больш аддае перавагу рублёвым формам зберажэнняў, у асноўным дэпазітам. У структуры ўкладаў ільвіная доля — больш за 70 % — доўгатэрміновыя ўклады ў беларускіх рублях. У валюце аб’ёмы скарачаюцца. «Характэрна, што расце і доля насельніцтва, якое ў прынцыпе зберагае, — расказаў ён. — Павышаецца фінансавая дасведчанасць. Раней уклады мелі менш за 10 % насельніцтва, цяпер — да 15 %». 

На такі выбар паўплывалі стабільна нізкія тэмпы інфляцыі — у сярэднім каля 6 % у год — пры адначасовым падтрыманні адносна высокай даходнасці па рублёвых зберажэннях.

Разам з гэтым хутка развіваецца і рынак крыптаактываў. «Беларускі рынак па мерках сусветных, можа, не такі ўжо і вялікі, але ў нас абарот крыптарынку — некалькі мільярдаў долараў. Зарэгістравана некалькі дзясяткаў тысяч крыптакашалькоў. Гэта самая рызыкоўная форма інвестыцый і зберажэнняў, таму тыя, хто туды ўкладваецца, разумеюць, што рызыкі высокія», — адзначыў Андрэй Картун. 

Усе інструменты зберажэнняў і інвестыцый можна ўмоўна падзяліць па ўзроўні даходнасці і спадарожнай рызыкі. Самы просты і даступны спосаб захоўвання грошай — наяўныя. У зберажэннях павінна быць самая ліквідная частка. На другім месцы — уклады, на трэцім — формы інвестыцый. «Гэта не зберажэнні, а так званыя аблігацыі, токены. Калі вы не хочаце ні ў чым разбірацца і рызыкаваць, класічны, самы надзейны інструмент у любой краіне свету — гэта дзяржаблігацыі», — растлумачыў Андрэй Картун. 

Як доўгатэрміновы від назапашванняў разглядаюцца зберажэнні ў каштоўных металах, такіх як золата.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю