Top.Mail.Ru
327

Эстафета «Ганаруся роднымі сімваламі» стартавала ў Беларусі


Дадзены старт агульнарэспубліканскай эстафеце «Ганаруся роднымі сімваламі», прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, паведаміў БелТА другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Іваненка.

«БРСМ запусціў патрыятычны марафон мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Беларусі, прыцягненне ўвагі грамадзян да ролі дзяржсімвалаў у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці і гонару, умацаванне іх пазітыўнага ўспрымання ў грамадстве. Сёлета акцыя пройдзе з 6 па 12 мая».

Паводле яго слоў, комплекс мерапрыемстваў будзе арганізаваны тэрытарыяльнымі камітэтамі БРСМ і будзе ўключаць урачыстыя цырымоніі ўручэння маладзёжных білетаў, фотаконкурсы, творчыя праграмы, тэматычныя аўтапрабегі, віктарыны і іншае.

«Дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца важным элементам культурнай спадчыны, і іх папулярызацыя садзейнічае захаванню і перадачы гэтай спадчыны будучым пакаленням. А распаўсюджванне ведаў і гонару за сімвалы дзяржавы садзейнічае фарміраванню адзінай нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта такія мэты мы ставім сабе пры арганізацыі Эстафеты», — адзначыў другі сакратар ЦК.

Моладзевыя тэндэнцыі патрабуюць правядзення акцыі і анлайн. «Мы запрашаем карыстальнікаў сеткі далучыцца да эстафеты і напоўніць інтэрнэт-прастору патрыятычным кантэнтам — апублікаваць на асабістых старонках у сацыяльных медыя фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай пад хэштэгамі #знаюсвойфлаг, #мойфлаг, #мойсцяг, #мойгимн, #мойгерб #Беларусь», — дапоўніў Аляксандр Іваненка.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю