Top.Mail.Ru
246

Эстонія выплаціць Еўракамісіі 1,7 млн еўра, калі адмовіцца прыняць 79 бежанцаў

Эстонія павінна будзе выплаціць Еўракамісіі 1,7 млн еўра ў выпадку, калі яна адмовіцца прыняць 79 бежанцаў у 2026 годзе, паведамляе БелТА.

У мінулым годзе краіны - члены Еўрапейскага Саюза ўзгаднілі новы пакет мер па міграцыі, згодна з якім у 2026 і 2027 гадах Еўракамісія плануе размеркаваць паміж краінамі — членамі ЕС да 30 тыс. бежанцаў з краін Блізкага Усходу або Паўночнай Афрыкі, якія ў цяперашні час чакаюць прадастаўлення прыстанішча ў адной з паўднёваеўрапейскіх краін: Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Кіпры і Мальце.

Як тлумачыць кіраўнік аддзела памежнай аховы і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі Янэк Мягі, у краіны ёсць тры варыянты, паміж якімі яна можа выбіраць: прыняць 79 бежанцаў, адправіць у Паўднёвую Еўропу сваіх чыноўнікаў для аказання дапамогі або выплаціць аднаразовы ўзнос сумай 1,7 млн еўра.

Адзначаецца, што перад іншымі краінамі-членамі стаіць аналагічны выбар. Так, Літва павінна прыняць 158 бежанцаў, або заплаціць 3 млн еўра.

У маі 2024 года ЕС зацвердзіў рэформу, якая робіць больш жорсткімі правілы прыёму мігрантаў з трэціх краін. «Пакт аб міграцыі і прадастаўленні прыстанішча» закліканы садзейнічаць барацьбе з нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, а таксама ўзмацніць жорсткасць пакарання за злачынствы ў гэтай галіне ў рамках Еўрасаюза. Пакт, які распрацоўваўся і перапісваўся амаль дзесяць гадоў, прадугледжвае серыю новых правілаў, што рэгулююць узмацненне кантролю на знешніх граніцах, больш хуткую працэдуру разгляду запытаў аб прадастаўленні прыстанішча і больш эфектыўнае выправаджэнне тых, хто не мае права знаходзіцца на тэрыторыі ЕС. Таксама рэформа прадугледжвае размеркаванне мігрантаў па розных краінах ЕС, што павінна знізіць нагрузку на дзяржавы «першай лініі», якія сутыкаюцца з наплывам нелегалаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю