Top.Mail.Ru

Эйсмант: Беларусь гатова весці перагаворы аб нармалізацыі адносін з любой краінай

Беларусь гатова весці перагаворы аб нармалізацыі адносін з любой краінай. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведаміла БелТА.


«Мы гатовы і адкрыты з любой краінай весці перагаворы аб нармалізацыі адносін і ўрэгуляванні ўсіх складаных сітуацый. Справа ў гэтым выпадку ў нашых суседзях», — сказала Наталля Эйсмант, адказваючы на пытанне аб мэтазгоднасці арганізацыі перагавораў аб аднаўленні работы закрытых цяпер КПП на граніцы не толькі з Літвой, але і з Польшчай і Латвіяй.


Закранаючы будучыя перагаворы з Літвой па нармалізацыі сітуацыі на граніцы і аднаўленні паўнавартаснай работы КПП на агульнай граніцы, яна адзначыла, што «і фармат, і іх змест вызначаюць два бакі». «Думаю, вызначацца. Мы гатовыя да ўсяго», — падкрэсліла прэс-сакратарка.

«І акрамя таго, што датычыцца Расіі ў разрэзе дадзенага пытання, хачу нагадаць, што мы дзве краіны, якія ўваходзяць у Саюзную дзяржаву. Павінна заўважыць, што мы уважлівым чынам адсочваем праходжанне грузаў Расіі на Калінінград. Кантралюем і адсочваем, — заявіла Наталля Эйсмант. — Пагрозы ў дачыненні да гэтай тэмы ўсе чулі, Прэзідэнт на гэта рэагаваў. Так, як рэагавалі б у Расіі, і нават больш жорстка. І пакуль, звярніце ўвагу, грузы ідуць».


Як паведамлялася БелТА, у сувязі з паступленнем прапановы ад літоўскіх улад аб урэгуляванні сітуацыі на беларуска-літоўскай граніцы Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады старшыні Дзяржпагранкамітэта Канстанціна Моластава, міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова і старшыні КДБ Івана Тэртэля па пытаннях абстаноўкі на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай граніцы. З улікам звароту літоўскага боку Прэзідэнтам даручана міністру замежных спраў арганізаваць перагаворы па пытаннях нармалізацыі сітуацыі і аднаўлення паўнавартаснага функцыянавання пунктаў пропуску на сумеснай граніцы — з удзелам літоўскіх упаўнаважаных асоб, адказных за дадзены напрамак. Міжведамасную каардынацыю і аказанне іншай дапамогі ў правядзенні перагавораў даручана арганізаваць дзяржсакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю