Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала РБК заяву Уладзіміра Зяленскага аб тым, што Прэзідэнт Беларусі выбачаўся перад украінскім калегам падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ў першыя дні баявых дзеянняў.
«Першае. Размова паміж прэзідэнтамі Беларусі і Украіны ў першыя дні канфлікту адбылася выключна дзякуючы эмацыйнай рэакцыі малодшага сына беларускага прэзідэнта Мікалая, у якога ў тэлефоне быў асабісты кантакт Зяленскага. У чым была сутнасць той размовы: наш Прэзідэнт у першую чаргу казаў пра тое, што канфлікт разгарэўся на тэрыторыі Украіны, на тэрыторыі Зяленскага, і менавіта яму па сканчэнні часу прыйдзецца больш, чым каму-небудзь, адказваць за гібель людзей! Менавіта таму наш прэзідэнт заклікаў сесці за стол перамоў, што і было зроблена: 3 раўнды перамоў у Беларусі і затым Стамбул.
Ніякіх выбачэнняў Прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў, з той простай прычыны, што прасіць прабачэння нам няма за што».
Фота БелТА