Top.Mail.Ru

Эйсмант: перагаворы Беларусі з рознымі краінамі, і перш за ўсё з ЗША, знаходзяцца ў актыўнай фазе

Перагаворы Беларусі з рознымі краінамі, і перш за ўсё з ЗША, знаходзяцца ў актыўнай фазе. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведаміла БелТА. «Хачу падкрэсліць: наш Прэзідэнт паступальна выступае за стабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне, наладжванне дыялогу паміж усімі дзяржавамі і вырашэнне ўсіх спрэчных пытанняў выключна мірным шляхам», — заявіла прэс-сакратар.



«Перагаворы з рознымі краінамі, і перш за ўсё з ЗША, цяпер знаходзяцца ў актыўнай фазе. Мы заўсёды гаварылі і кажам: Рэспубліка Беларусь адкрыта да дыялогу і гатовая разглядаць прапановы ўсіх зацікаўленых бакоў», — сказала Наталля Эйсмант.
  Лукашэнка ў развіццё дамоўленасцяў з Трампам памілаваў 31 грамадзяніна Украіны
«У развіццё дасягнутых дамоўленасцяў паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і ў якасці жэсту добрай волі, прэзідэнтам памілаваны 31 грамадзянін Украіны, які здзейсніў крымінальныя злачынствы на тэрыторыі нашай краіны», — заявіла Наталля Эйсмант.
«Літаральна цяпер, сёння апоўдні адбылася , адбываецца перадача іх украінскаму боку» , - удакладніла прэс-сакратар.
  Эйсмант пракаменціравала памілаванне Прэзідэнтам Беларусі двух каталіцкіх святароў
«Сапраўды, кіраўніком дзяржавы 20 лістапада памілаваны два каталіцкія святары — Анджэй Юхневіч і Генрых Акалатовіч, асуджаныя за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць дзяржавы, а таксама іншыя злачынствы, — сказала прэс-сакратар. — Гэта рашэнне было прынята па просьбе Папы Рымскага Льва XIV пры ўдзеле мітрапаліта Іосіфа Станеўскага ў рамках жэста добрай волі, кіруючыся прынцыпамі міласэрнасці і гуманізму, улічваючы стан здароўя асуджаных, а таксама ў мэтах развіцця адносін Рэспублікі Беларусь са Святым Прастолам»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю