Top.Mail.Ru
193

Эйсмант пракаментавала памілаванне Прэзідэнтам Беларусі двух каталіцкіх святароў

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант пракаментавала журналістам інфармацыю аб памілаванні кіраўніком дзяржавы двух каталіцкіх святароў, паведаміла БелТА.


«Сапраўды, кіраўніком дзяржавы 20 лістапада памілаваныя два каталіцкія святары — Анджэй Юхневіч і Генрых Акалятовіч, асуджаныя за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць дзяржавы, а таксама іншыя злачынствы, — сказала прэс-сакратар. — Гэта рашэнне было прынята па просьбе Папы Рымскага Льва XIV пры ўдзеле мітрапаліта Іосіфа Станеўскага ў рамках жэсту добрай волі, кіруючыся прынцыпамі міласэрнасці і гуманізму, улічваючы стан здароўя асуджаных, а таксама ў мэтах развіцця адносін Рэспублікі Беларусь са Святым Прастолам».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю