Top.Mail.Ru
242

Эйсмант расказала, як рыхтуюцца прамыя эфіры з удзелам Лукашэнкі

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала, як рыхтуюцца прамыя эфіры мерапрыемстваў з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і як ён сам адносіцца да такога фармату работы, паведамляе БелТА.



Журналісты звярнулі ўвагу, што Аляксандр Лукашэнка часта дэманструе максімальную адкрытасць перад людзьмі і часта мерапрыемствы з яго ўдзелам ідуць у жывым эфіры. У сувязі з чым у прэс-сакратара спыталі, як Прэзідэнт адносіцца да такога фармату работы і як вызначаецца, якое менавіта мерапрыемства пойдзе ў жывы эфір. Яна растлумачыла, што паўгода таму з’явіўся новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны», фармат якога прадугледжвае наяўнасць вялікай колькасці прамых эфіраў. «Стала зразумела, што трэба працаваць у прамым эфіры, трэба рабіць прамыя трансляцыі, і для гледача гэта, вядома, дадатковы вельмі важны момант. Будзем гаварыць адкрыта: не ўсе міністэрствы і ведамствы ў нашай краіне аказаліся адкрыты да таго фармату, і мы тут, у Палацы Незалежнасці, вырашылі, што трэба задаваць трэнд, трэба быць першапраходцамі, напэўна, у гэтым напрамку», — расказала Наталля Эйсмант.

Выкарыстоўваць такі фармат работы — трансляцыя мерапрыемстваў у прамым эфіры — больш часта было прапанавана кіраўніку дзяржавы. На што Прэзідэнт, паводле слоў прэс-сакратара, адрэагаваў «абсалютна станоўча». Пры гэтым няма ніякай неабходнасці кожны раз у яго пытацца або ўдакладняць наконт прамой трансляцыі, дастаткова напярэдадні далажыць пра гэтыя планы, каб кіраўнік дзяржавы быў у курсе.

«Прэзідэнт гатовы любыя мерапрыемствы, якія мы ўсе разам лічым неабходнымі, адпрацоўваць у прамым эфіры. Для яго не мае ніякага значэння, працуем мы ў афлайн-рэжыме, і журналісты прэзідэнцкага пула крыху пазней пакажуць усё шырока, або мы працуем адразу ў прамым эфіры», — сказала Наталля Эйсмант.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю