Расійская тэматыка прысутнічала на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падчас візіту ў КНДР і з дэлегацыяй ЗША ў Мінску. Пра гэта заявіла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант у каментарыі для інфармагенцтва ТАСС, паведаміла БелТА.
«І асобна дадам для вас: і ў паездцы ў КНДР (афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі 25-26 сакавіка. — Заўв. БелТА), і ў перагаворах з ЗША заўсёды прысутнічалі і будуць прысутнічаць і пытанні брацкай Расіі», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.