У рамках восеньскіх мерапрыемстваў па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні горада мінскае прадпрыемства «Фаўна горада» прапанавала жыхарам сталіцы прыняць удзел у выязных суботніках з магчымасцю чыпіравання вашых гадаванцаў, паведамляе сайт sb.by.
У аб’яднанні праінфармавалі:
— На гэтых мерапрыемствах ва ўдзельнікаў будзе магчымасць знайсці вернага сябра сярод жывёл ДП «Фаўна горада», якія шукаюць клапатлівыя рукі і любячыя сэрцы, атрымаць кансультацыі ад спецыялістаў, а таксама скарыстацца паслугай па чыпіраванні сабак і катоў ветэрынарным урачом прадпрыемства, каб яны заўсёды маглі вярнуцца дадому. Для ажыццяўлення дадзенай працэдуры ўладальніку жывёлы неабходна мець пры сабе асабісты пашпарт і ветэрынарны пашпарт. У выпадку адсутнасці ветэрынарнага пашпарта спецыялісты гатовыя аказаць паслугу па афармленні гэтага дакумента.
У МГЖГ нагадалі, што кошт паслугі па чыпіраванні адной жывёлы ў цяперашні час складае 35 рублёў, з афармленнем ветэрынарнага пашпарта — 40 рублёў.
ДП «Фаўна горада» плануе працаваць у рамках суботнікаў па добраўпарадкаванні ў розных раёнах сталіцы:
- 4 кастрычніка — вул. Голубева, 26/1 (Маскоўскі раён);
- 11 кастрычніка — вул. Манюшкі, 18, 20, 24 (Ленінскі раён),
- 18 кастрычніка — вул. Някрасава, 33 - Л. Бяды, 1/1 (Савецкі раён),
- 25 кастрычніка — вул. Заслаўская, 25 (Цэнтральны раён).