Top.Mail.Ru

«Фактычна пяройдзем да персаналізаванай медыцыны». Аб распрацоўках беларускіх вучоных расказаў спецыяліст

Беларускія навукоўцы працуюць над шэрагам новых інфармацыйных тэхналогій для медыцыны. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Дзмітрый Сахарук падчас XXV Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2026), перадае БелТА.

У ліку запатрабаваных кірункаў работы інстытута ён назваў біямедыцыну, аўтаматызаваны аналіз здымкаў КТ, МРТ з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту. «Усё гэта ў даследча-прамысловай эксплуатацыі, і нашы ўрачы ўжо могуць паспрабаваць гэта прымяняць. Сістэма падтрымкі прыняцця рашэнняў ужо ў практыцы. Асобныя распрацоўкі звязаны з сінтэзам новых лекаў. Мы распрацоўваем тэхналогію, якая скароціць тэрміны стварэння новых лекаў. Фактычна пяройдзем да персаналізаванай медыцыны. Спадзяёмся, што ўжо ў наступным годзе мы прыступім да выпрабаванняў падобных лекавых формаў», — сказаў Дзмітрый Сахарук.

Таксама перспектыўным кірункам з’яўляецца робататэхніка. Навукоўцы працуюць над лічбавымі двайнікамі, спосабамі навучання робатаў новых функцый.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю