Кожная кампазіцыя праграмы «Вера, надзея, любоў» знойдзе водгук у сэрцах гледачоў самага рознага ўзросту: па-новаму, сучасна загучаць старадаўнія народныя песні, а таксама вядомыя мелодыі класікі беларускай эстрады. Спецыяльным госцем канцэрта стане лаўрэат міжнародных конкурсаў арт-праект «Брэнд Бай».
«Фальклорная група „Купалінка“ запатрабавана ў краіне і за яе межамі» — дадалі ў Белдзяржфілармоніі. Яна прадстаўляе нацыянальнае мастацтва па ўсёй Беларусі, у рамках дзяржаўных міжнародных мерапрыемстваў у Расіі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Італіі, Кітаі і іншых краінах, на міжнародных выстаўках ЭКСПА ў розных гарадах свету.
Канцэрт пачнецца у 19.00 у малой зале імя Р.Шырмы.