У гэтым годзе абітурыентам з-за мяжы, у тым ліку беларусам, будзе ўпершыню прадастаўлена магчымасць паступлення ў расійскія ВНУ па грантах, паведаміў журналістам міністр навукі і вышэйшай адукацыі РФ Валерый Фалькоў, перадае Sputnik.
«Так, мы сёлета запускаем такую магчымасць. Упершыню даем магчымасць абітурыентам з-за мяжы атрымаць грант. Па выніках гэтага года паглядзім, як гэта пойдзе», — сказаў ён па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным у панядзелак.
Фалькоў нагадаў, што Расія штогод дае замежным абітурыентам урадавыя квоты для паступлення ва ўніверсітэты. Беларусам вылучаецца самая вялікая колькасць бясплатных месцаў — 1300. Аднак з 2025 года ўводзіцца дадатковы інструмент — грантавая падтрымка.
«Яе адрозненне ад простай квоты ў тым, што за кошт грантаў можна аплаціць страхоўку, пражыванне ў інтэрнаце, праезд да месца навучання і назад. І, калі праграма асвойваецца добра, то гэта яшчэ і павышаная стыпендыя», — адзначыў кіраўнік Мінадукнавукі Расіі.
Паводле яго слоў, сёлета для іншаземцаў будзе выдзелена 2500 грантавых месц. Прэтэндаваць на іх зможа далёка не кожны.
«Прынцып адбору — толькі праз інтэлектуальнае спаборніцтва. Гэта значыць, конкурсны жорсткі адбор, і толькі тады можна атрымаць гранты», — растлумачыў міністр.