У вёсцы Круча Круглянскага раёна фельчарска-акушэрскі пункт пераехаў на новыя плошчы, паведамляе БелТА.
Як расказалі ў Круглянскім райвыканкаме, раней ФАП размяшчаўся ў будынку Кручанскай базавай школы. З пачатку верасня гэтага года школу закрылі, а таму ўзнікла неабходнасць перамясціць і ФАП: было прынята рашэнне размясціць яго на пустых плошчах гандлёвага аб’екта Магілёўскага райспажыўтаварыства.
Каб памяшканні сталі прыдатнымі для выкарыстання, іх адрамантавалі: правялі вадаправод, устанавілі электраводанагравальнік, абсталявалі санвузел, замянілі інжынерныя сеткі. Замянілі вокны і дзверы, абсталявалі перагародкі, правялі аздабленне сцен і памяшканняў. У раёне вырашылі частку сабраных падчас суботніка ў чэрвені грашовых сродкаў накіраваць на гэтыя работы.
На абслугоўванні Кручанскага ФАПа знаходзіцца 13 населеных пунктаў. Тут працуюць загадчыца Алена Пятроўская, стаж якой складае 34 гады. Разам з ёй — санітарка Наталля Андрэева. Яе стаж на адным працоўным месцы — 36 гадоў. Жанчынам жыхары давяраюць, а яны ведаюць кожнага пацыента, якіх у іх 257.
Пытанне закрыцця ФАПа ў вёсцы, як адзначылі ў райвыканкаме, нават не стаяла. Людзям неабходна атрымліваць якасную і своечасовую медыцынскую дапамогу, мець магчымасць звярнуцца да вузкіх спецыялістаў, выезд якіх замацаваны графікам. Акрамя таго, тут можна набыць неабходныя медыкаменты, што важна для населенага пункта.