Зарабіла крымінальную справу.
Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Магілёўшчыны выявілі махінацыі ў адной з арганізацый Быхава, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль лекавымі сродкамі. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства ўнутраных справаў.
Па словах начальніка УБЭЗ УУС Магілёўшчыны Уладзіміра Беланожкі, праваахоўнікамі ўстаноўлена, што загадчыца аптэкі рэалізоўвала прэпараты за поўны кошт. У бухгалтарскай праграме адлюстроўвала іх, як прададзеныя па льготных рэцэптах. Чэкі пакупнікам не выдавала, а розніцу прысвойвала.
За некалькі гадоў фігурантка ўчыніла крадзеж грашовых сродкаў на агульную суму больш за 90 тысяч рублёў.
У дачыненні да затрыманай следчымі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне або растрата». Санкцыя прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.