Top.Mail.Ru

Федэрацыя прафсаюзаў прыняла ўдзел у Кітайска-Беларускім жаночым форуме ў Нанкіне

Старшыня Прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч выступіла з дакладам на пленарным пасяджэнні другога Кітайска-Беларускага жаночага форуму, які прайшоў у Нанкіне, Кітайская Народная Рэспубліка.


Форум адбыўся на базе Паўднёва-Усходняга ўніверсітэта — адной са старэйшых навучальных устаноў Кітая, заснаванага ў 1902 годзе. Сёлета ўніверсітэт адзначае сваё 120-годдзе і мае тры кампусы на плошчы 393 гектары.

Для Таццяны Якубовіч гэта ўжо другі ўдзел у форуме: першы прайшоў у Мінску на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. У сваім дакладзе пад назвай «Роля жанчын у навуцы і адукацыі Рэспублікі Беларусь» яна падкрэсліла важнасць узаемадзеяння паміж Кітаем і Беларуссю праз Асацыяцыю універсітэтаў, якая аб’ядноўвае больш за 80 вышэйшых навучальных устаноў абедзвюх краін. Таксама яна адзначыла, што Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» праводзіць навучальныя семінары для прафсаюзных актывістаў, знаёмячы іх з кітайскай культурай і цывілізацыяй.

Акрамя таго, Таццяна Якубовіч акцэнтавала ўвагу на мерах падтрымкі працоўнай занятасці жанчын з сямейнымі абавязкамі ў межах працоўнага заканадаўства Беларусі. Яна расказала аб працоўных гарантыях, прадугледжаных пагадненнем паміж Міністэрствам адукацыі і Прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі, а таксама аб пашырэнні сацыяльных гарантый для жанчын праз калектыўныя дагаворы.

Сярод мер падтрымкі — дадатковы вольны ад працы дзень (у месяц і ў тыдзень), які аплачваецца ў памеры сярэдняга дзённага заробку; скарочаны працоўны дзень; гнуткія формы занятасці; магчымасць працаваць няпоўны працоўны дзень або тыдзень для жанчын, якія чакаюць дзіця або выхоўваюць дзяцей да 14 гадоў; бацькоўскі водпуск пры нараджэнні дзіцяці; а таксама мноства іншых гарантый і льгот, накіраваных на падтрымку жанчын у працоўнай сферы.

— Я ўпершыню прысутнічала на гасціннай кітайскай зямлі і гэта стала для мяне адкрыццём. Была прыемна здзіўлена цёплым прыёмам і атмасферай сяброўства, якая панавала на працягу ўсіх дзён мерапрыемства. Удзел у другім Кітайска-Беларускім жаночым форуме — гэта не толькі важны прафесійны вопыт, але і сапраўднае натхненне. Форум даў унікальную магчымасць абмяняцца вопытам з калегамі з Кітая, абмеркаваць паспяховыя практыкі і ініцыятывы, накіраваныя на падтрымку жанчын у нашых краінах. Веру, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню дружбы і ўзаемаразумення паміж нашымі народамі. Мы сапраўды можам шмат чаму навучыцца адзін у аднаго і разам рухацца да агульных мэт. Упэўнена, што наша супрацоўніцтва як па лініі жаночага руху, так і па лініі прафесійных саюзаў стане добрай інвестыцыяй у справе ўмацавання дружбы нашых дзяржаў, — падзялілася ўражаннямі Таццяна Якубовіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю