Top.Mail.Ru

Федэрацыя прафсаюзаў запусціла «гарачую лінію» па ахове і ўмовах працы аграрыяў у перыяд пасяўной кампаніі

Забяспечанасць спецвопраткай, абуткам, гарачым харчаваннем, пытанні, звязаныя з працоўнымі адносінамі, аховай працы, улікам звышурочнага працоўнага часу аграрыяў —паведаміць аб спрэчных, праблемных пытаннях можна па тэлефоне — +375 29 676 18 40. Звароты прымаюцца ў будныя дні з 8.30 да 17.30. Кожны зварот будзе дэталёва адпрацоўвацца.


Трэба адзначыць, што з сакавіка прафсаюзы ажыццяўляюць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

— Наведваючы прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, тыя ці іншыя парушэнні прафсаюзнымі спецыялістамі фіксуюцца. Напрыклад, сустракаюцца сітуацыі, калі работнікам не выдаюцца неабходныя сродкі індывідуальнай абароны ці самі ж людзі іх не выкарыстоўваюць. Таксама нярэдкія сітуацыі допуску да выканання тых ці іншых прац без праходжання інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. У кожным выпадку мы выдаём рэкамендацыі на ліквідацыю парушэнняў, гутарым з наймальнікамі, работнікамі, аказваем кансультатыўную дапамогу, — расказаў Павел Манько, галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. — Упэўнены, што праца «гарачай лініі» дазволіць аператыўна вырашыць пытанні аграрыяў. Прафсаюзныя спецыялісты нацэлены не толькі на прадастаўленне кансультацый, але і пры неабходнасці гатовы выехаць на месца, дэталёва вывучыць сітуацыю і дапамагчы вырашыць спрэчнае пытанне.

Дарэчы, працаваць «гарачая лінія» будзе на працягу ўсёй пасяўной кампаніі.

Алена КРАВЕЦ
Фота ФПБ
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю