Фестываль марожанага «Беларускія канікулы» прайшоў у Маскве на ВДНГ у павільёне «Рэспубліка Беларусь», паведамляе БелТА.
Салодкі пачастунак з Беларусі паспрабавалі больш за 15 тыс. наведвальнікаў. Сваю прадукцыю прадставілі Кобрынскі МСЗ, Мінскі холадакамбінат № 2, Магілёўская фабрыка марожанага.
«Гасцей чакалі віктарыны аб Беларусі, конкурсы з салодкімі прызамі, штукары, аніматары і маляўнічае шоу мыльных бурбалак», — дадалі ў прэс-службе.