Фестываль дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі стартуе ў Беларусі 5 верасня. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар, перадае БелТА.
Фестываль сёлета пройдзе ў новым фармаце. «Цэнтральнай падзеяй стане адкрыццё, якое адбудзецца ў сталічным дзіцячым парку імя М. Горкага, дзе будуць прадстаўлены вядучыя рэспубліканскія ўстановы адукацыі, у тым ліку ўстановы дадатковай адукацыі. На фестывалі будуць арганізаваны розныя пляцоўкі, дзе ўдзельнікі змогуць запісацца ў аб’яднанні па інтарэсах. Таксама будуць прадстаўлены абноўленыя аб’яднанні, якія будуць працаваць у новым фармаце ў будучым навучальным годзе», — расказаў Віктар Доўнар.
З 1 верасня пачне функцыянаваць новая ўстанова — Нацыянальны Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. «У гэтым цэнтры прадугледжаны чатыры ключавыя напрамкі, якія будуць інтэграваныя ў абноўленым фармаце. Сярод іх — медыя- і эка-напрамкі, „АРТ-вакацыі“. Хлопцы і дзяўчаты змогуць навучацца адразу па некалькіх дысцыплінах, аб’яднаных у рамках аднаго напрамку, што дазволіць ім пашырыць свае веды і навыкі», — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення.
Нацыянальны цэнтр створаны шляхам аб’яднання Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Аб’яднанне рэсурсаў і патэнцыялу двух найбуйнейшых профільных цэнтраў дазволіць сфарміраваць адзіны сучасны комплекс дадатковай адукацыі. Мэта — забяспечыць максімальную інтэграцыю навукова-даследчых, экалагічных, краязнаўчых і мастацка-эстэтычных напрамкаў, адкрыўшы для падрастаючага пакалення новыя магчымасці для самарэалізацыі і прафесійнай арыентацыі.