Top.Mail.Ru
242

Фестываль навукі пройдзе 6 верасня ў Батанічным садзе Мінска

Фестываль навукі пройдзе 6 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў Мінску, паведамілі арганізатары.



«Фестываль навукі ў Мінску — гэта найбуйнейшае навукова-папулярнае мерапрыемства ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з найноўшымі распрацоўкамі навукоўцаў і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій. Прыходзьце, каб сустрэцца з навукоўцамі, пазнаёміцца з сучаснымі трэндамі тэхналогій і, вядома, вярнуць у лексікон тое дзіцячае „Вау!“, якое часта губляецца ў дарослым жыцці», — запрашаюць навукоўцы.

На пляцоўцы «Космас» абяцаюць лекцыі, інтэрактыўную выставу і майстар-класы, на пляцоўцы "Інтэлектуальныя тэхналогіі" — знаёмства з навацыямі ў сферы робататэхнікі, штучнага інтэлекту, віртуальнай рэальнасці. «Смак навукі» адкрые для наведвальнікаў свет гастраноміі з навуковага пункту гледжання, пройдзе дэгустацыя новых прадуктаў харчавання. На пляцоўцы «Медыцына» прадставяць сучасны навуковы погляд на тое, як захаваць здароўе, маладосць і прыгажосць, на пляцоўцы «Лабараторыя» можна будзе паглыбіцца ў свет навукі, самастойна правесці эксперымент, паглядзець навуковае шоу на сцэне. «Экалогія» пакажа, як мы ўплываем на навакольны свет і якія распрацоўкі дапамогуць нам яго захаваць.

Асобна будуць прадстаўлены «100 інавацый маладых навукоўцаў». Гэта выстава-конкурс, дзе сабраны лепшыя дасягненні навуковай моладзі.

На пляцоўцы «Універсітэт будучыні» прадставяць перадавыя падыходы да адукацыі, новыя спецыяльнасці і дасягненні навукі ва ўніверсітэтах. З квантавай рэальнасцю пазнаёміць «Навука 0+», з ужываннем энергіі мірнага атама ў космасе, медыцыне, экалогіі, робататэхніцы — «ATOM TEAM».

Фестываль працягнецца з 11.00 да 19.00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю