Top.Mail.Ru

«Фестывальны лакаматыў» адправіўся ў дарогу. З Мінска ў Віцебск запусцілі брэндзіраваны цягнік

З Мінска ў Віцебск адправіўся ў першы рэйс брэндзіраваны рухомы састаў «Фестывальны лакаматыў», паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.



Цягнік аформлены ў фірменным стылі форуму мастацтваў і будзе перавозіць пасажыраў у перыяд яго правядзення.

З 14 па 20 ліпеня цягнік нумар 644/643 будзе адпраўляцца са сталіцы ў 12.30 і прыбываць у фестывальны Віцебск у 16.01. У зваротным напрамку з 15 па 21 ліпеня састаў адправіцца з Віцебска ў 1.19 і прыбудзе ў Мінск у 5.30.

Графік руху сфарміраваны з улікам праграмы фестывалю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю