Top.Mail.Ru

Фіктыўны наём. Кампанія незаконна атрымала ад сталічнага дзяржпрадпрыемства больш за 200 тыс. рублёў

Камітэтам дзяржкантролю выяўлены факты фіктыўнага прадастаўлення паслуг найму персаналу, за якія дзяржпрадпрыемствам было выплачана больш за 200 тыс. рублёў. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У Мінску дзяржпрадпрыемства са сферы энергетыкі наняло супрацоўнікаў прыватнай фірмы па дагаворах аўтстафінгу. Яны павінны былі выканаць будаўнічыя работы на аб’ектах беларускай энергасістэмы. Аднак высветлілася, што ў многіх выпадках рабочыя ўвогуле не прыязджалі на аб’екты. Пры гэтым дырэктар прыватнай фірмы ўпісваў у справаздачы лжывыя даныя аб тым, колькі гадзін адпрацавалі яго супрацоўнікі. З-за гэтага дзяржаўная кампанія неабгрунтавана перавяла фірме больш за 200 тыс. рублёў.

Пры апытанні асобных працаўнікоў высветлілася, што яны нават не былі ў тых гарадах, дзе вялося будаўніцтва. Больш за тое, выяўлены выпадкі, калі аднаго і таго ж спецыяліста запісвалі як працуючага адначасова на розных аб’ектах у розных гарадах.

На ўласніка прыватнай кампаніі пачалі крымінальную справу. Неабгрунтавана атрыманыя грашовыя сродкі вернуты дзяржпрадпрыемству.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю