Top.Mail.Ru

Філіял кафедры педыятрыі адкрылі на базе Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцы

На базе Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцы ўрачыста адкрылі філіял кафедры педыятрыі № 2 з курсам ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.

На сустрэчы прысутнічалі многія ганаровыя госці. А ў рэжыме відэасувязі са знамянальнай падзеяй павіншавала першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан і падкрэсліла, што ў Магілёўскай дзіцячай аблбальніцы — добрая матэрыяльна-тэхнічная база, працуюць прафесіяналы сваёй справы:

— У Магілёўскай вобласці адзін з самых нізкіх у краіне паказчыкаў дзіцячай смяротнасці. Стварэнне філіяла кафедры на базе бальніцы — гэта новы крок да паляпшэння аказання якаснай медыцынскай дапамогі, да папаўнення нашых радоў высокапрафесійнымі кадрамі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко падчас віншавання са знамянальнай падзеяй падкрэсліў:

— Адкрыццё філіяла — чарговы крок для развіцця педыятрычнай службы і ўсёй сістэмы аховы здароўя Магілёўскай вобласці. На філіяле кафедры педыятрыі будуць весці заняткі выкладчыкі Віцебскага медуніверсітэта. Сваім перадавым практычным вопытам падзеляцца нашы калегі. Упэўнены, што займаючыся навуковымі распрацоўкамі, павышаючы прафесійнае майстэрства, мы зможам выйсці на больш якасны ўзровень аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі дзецям.

Галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско таксама перакананы, што адкрыццё філіяла кафедры педыятрыі дасць магчымасць сістэматычнага павышэння кваліфікацыі не толькі работнікаў абласной дзіцячай бальніцы, але і медыкаў з усяго рэгіёна.

Таксама сёння рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксей Чуканаў і галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско падпісалі пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве.

Таццяна Падліпская

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю