Top.Mail.Ru
270

Фільмы пра генацыд беларускага народа прадставяць на Днях кіно краін СНД у Санкт-Пецярбургу

Дні кіно краін СНД праходзяць 22-24 жніўня ў Санкт-Пецярбургу ў рамках VI Міжнароднага кінафестывалю Lendoc Film Festival. Мерапрыемства арганізавана кампаній «Раскіно» пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі сумесна з кінастудыяй «Лендак», паведамляе БелТА.



У праграме Дзён кіно краін СНД — маштабная падборка стужак з Беларусі, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Туркменістана. У іх ліку ігравыя і дакументальныя карціны, аўтарскае і жанравае кіно, гістарычныя і сучасныя драмы.

Беларускі кінематограф будзе прадстаўлены створанай у 2025 годзе рэжысёрам Аляксандрам Анісімавым дакументальнай дылогіяй аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Спаленыя вёскі» і «Лагеры смерці». У праграму таксама ўключана стужка Юрыя Цімафеева «Трэст, які не лопнуў», якая расказвае пра вытокі і развіццё беларускага кінематографа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю