Галоўнае зімовае свята студэнцкага спорту сёлета ўпершыню пройдзе ў трохэтапным фармаце. Першы этап — унутрыўніверсітэцкі — праводзіцца сярод факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі краіны 24 лютага. Другі этап — рэгіянальны — праводзіцца сярод зборных каманд устаноў у рэгіёнах 25-26 лютага. Трэці этап — рэспубліканскі — праводзіцца сярод пераможцаў другога этапу і 20 каманд сталічных ВНУ 28 лютага на Мінскай гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне Вяснянка.
Больш за 5 тыс. чалавек прымуць удзел ва ўнутрыўніверсітэцкіх адборах і рэгіянальных этапах. Найлепшыя спартсмены пазмагаюцца за перамогу ў сталіцы.
Праграмамі мерапрыемстваў на ўсіх этапах прадугледжана правядзенне лыжнай эстафетнай гонкі 4×2 км (2 мужчын і 2 жанчыны), а таксама масавыя лыжныя забегі кіраўнікоў, выкладчыкаў і студэнтаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, установы вышэйшай адукацыі.