Top.Mail.Ru
305

Фіналісты розыгрышу Кубка адкрыюць 10-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фіналісты розыгрышу Кубка Беларусі па футболе адкрыюць праграму дзясятага тура нацыянальнага чэмпіянату, паведамляе БелТА.

У першым сённяшнім матчы гаспадар вырашальнага кубкавага паядынку гродзенскі «Нёман» згуляе ў Наваполацку з мясцовым «Нафтанам» (пачатак сустрэчы ў 18.00). Другі Фіналіст жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» сустрэнецца ў Мазыры са «Славіяй» (пачатак гульні ў 20.00). Фінальны матч Кубка Беларусі адбудзецца ў суботу, 24 мая, у Гродне.

Расклад астатніх гульняў 10-га тура чэмпіянату Беларусі: 

23 мая

  • «Іслач» (Мінскі раён) — «Арсенал» (Дзяржынск), «Віцебск» — «Дынама» (Брэст);

25 мая

  • «Мінск» — «МЛ Віцебск», «Маладзечна» — «Слуцк», «Гомель» — «Дынама» (Мінск);

26 мая

  • БАТЭ (Барысаў) — «Смаргонь».

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 23 ачкі (9 матчаў), «Дынама» (Брэст) — 18 (9), «Дынама» (Мінск) — 17 (8), «Славія» — 17 (9). Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца футбалісты «Маладзечна», якія не набралі ніводнага ачка, у «Смаргоні» 4 заліковыя балы. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Аляксандр Шасцюк («Іслач») і Андрэй Салавей («Славія»).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю