Top.Mail.Ru

Фіны перамаглі албанцаў у Лізе нацый УЕФА

Футбалісты зборнай Фінляндыі выйшлі ў лідары групы C1 Лігі Нацый УЕФА, паведамляе БелТА.

Сёння ў Хельсінкі ў першым матчы трэцяга тура фінскія футбалісты атрымалі валявую вікторыю над албанцамі з лікам 2:1. Прапусціўшы мяч на 4-й хвіліне, гаспадары затым здолелі вырваць перамогу дзякуючы галявому дублю Леа Вальта. 

Пазней зборная Беларусі ў першым намінальна хатнім матчы прыме ў Будапешце аўтсайдэра групы С1 каманду Сан-Марына (пачатак гульні ў 19.00). Гэтую сустрэчу рассудзіць брыгада грэчаскіх арбітраў, якую ўзначаліць Аляксандрас Цакалідзіс. У першым туры падапечныя Віктара Ганчарэнкі саступілі ў Тыране албанцам з лікам 0:2, а потым у Хельсінкі разышліся мірам з фінскімі футбалістамі — 0: 0. Зборная Сан-Марына спачатку пацярпела разгромнае хатняе паражэнне ад фінаў — 0:7, а затым таксама на сваёй арэне прайграла албанцам з лікам 0:3. Турнірнае становішча: Фінляндыя — 7 ачкоў (3 матчы), Албанія — 6 (3), Беларусь — 1 (2), Сан-Марына — 0 (2). 

На першым этапе ўдзельнікі Лігі Нацый падзеленыя на чатыры дывізіёны: у лігах A, B і C сфарміравана па чатыры квартэты, а ў Лізе D — дзве групы па тры каманды ў кожнай. Групавыя этапы завершацца 17 лістапада. Увесну 2027 года барацьбу за ўзнагароды працягнуць каманды, якія занялі 1-2-е месцы ў Лізе A. Чвэрцьфіналы адбудуцца ў сакавіку, а затым чатыры лепшыя зборныя выйдуць у фінальную стадыю, якая пройдзе ў чэрвені.

Пераможцы лігі B выйдуць у лігу A, чатыры лепшыя каманды лігі C пяройдуць у лігу B. Акрамя таго, у сувязі са зменай фармату турніру ўсе каманды лігі D атрымаюць пропускі ў лігу C. пачынаючы з сезона-2028/29 удзельнікі Лігі нацый УЕФА будуць падзеленыя на тры лігі. У кожным з трох дывізіёнаў A, B, C будзе сфарміравана па тры групы з шасці каманд.

Трыумфатарам Лігі Нацый двойчы станавілася зборная Партугаліі (2019, 2025), па разу яе выйгравалі футбалісты Францыі (2021) і Іспаніі (2023).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю