Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і снаўборда (FIS) дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў пад сваёй эгідай у нейтральным статусе, паведамляе БелТА.
На пасяджэнні ў швейцарскім горадзе Тун Савет FIS пастанавіў, што спартсмены і дапаможны персанал з Беларусі і Расіі могуць быць дапушчаны да спаборніцтваў FIS пры ўмове падпісання імі дэкларацыі аб нейтралітэце. Захаванне прынцыпаў нейтральнасці будзе пастаянна кантралявацца. Атлеты з абедзвюх краін змогуць выступаць толькі ў індывідуальных спаборніцтвах і без выкарыстання нацыянальнай сімволікі.