Фізасобы ў Беларусі восьмы месяц запар застаюцца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты, па выніках кастрычніка яны прадалі на $159,9 млн больш, чым купілі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Агульны аб’ём набытай насельніцтвам наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты за месяц склаў $1,176 млрд, прададзенай — $1,336 млрд. У цэлым за студзень — кастрычнік продаж фізічнымі асобамі замежнай валюты перавысіў яе куплю на $1,371 млрд.
Кампаніі — рэзідэнты Беларусі ў кастрычніку заставаліся чыстымі пакупнікамі замежнай валюты. Яны купілі валюты за месяц на $258,1 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў кастрычніку склаў $4,068 млрд, прададзенай — $3,81 млрд.
За дзесяць месяцаў купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $2,072 млрд у эквіваленце.