У ліпені фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $196,3 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў ліпені склаў $1,151 млрд, прададзенай — $1,347 млрд. У цэлым за студзень--ліпень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе куплю на $846 млн.
Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў ліпені выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы са звестак Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі валюты на $66,2 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў ліпені склаў $3,454 млрд, прададзенай — $3,388 млрд.
За студзень--ліпень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $1,188 млрд.