Фізасобы ў Беларусі ў кастрычніку прадалі на $77 млн валюты больш, чым купілі, а з пачатку года — на $1,894 млрд. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Фізасобы ў Беларусі застаюцца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Агульны аб’ём набытай насельніцтвам наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты за кастрычнік склаў $1,155 млрд, прададзенай — $1,232 млрд.
Кампаніі-рэзідэнты Беларусі ў кастрычніку таксама выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. За месяц яны прадалі валюты на $13 млн у эквіваленце больш, чым купілі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў кастрычніку склаў $3,337 млрд, прададзенай — $3, 35 млрд. У цэлым па выніках студзеня — кастрычніка чыстая купля замежнай валюты юрыдычнымі асобамі склала $1, 559 млрд.