Top.Mail.Ru

Фізасобы ў Беларусі з пачатку года прадалі на $1,61 млрд валюты больш, чым купілі

Фізасобы ў Беларусі з пачатку года прадалі на $1,61 млрд валюты больш, чым купілі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Фізасобы ў Беларусі застаюцца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках жніўня на чыстай аснове яны прадалі $274 млн. Агульны аб’ём набытай насельніцтвам наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты за месяц склаў $1,183 млрд, прададзенай — $1,457 млрд.

Кампаніі-рэзідэнты Беларусі ў жніўні выступілі чыстымі пакупнікамі замежнай валюты. За месяц яны купілі валюты на $190 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў жніўні склаў $3,283 млрд, прададзенай — $3,093 млрд.

У цэлым па выніках студзеня—жніўня чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $1,61 млрд, чыстая купля юрыдычнымі асобамі — $895,3 млн.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю