Фізасобы ў Беларусі застаюцца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты, па выніках лютага яны прадалі на $195,2 млн больш, чым купілі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Агульны аб’ём набытай насельніцтвам наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты за месяц склаў $948,8 млн, прададзенай — $1,144 млрд.
Кампаніі-рэзідэнты Беларусі ў лютым выступілі чыстымі пакупнікамі замежнай валюты. Яны купілі валюты за месяц на $57,9 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў лютым склаў $3,295 млрд, прададзенай — $3,238 млрд.
У цэлым па выніках студзеня — лютага 2026 года чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі — $240,2 млн (у студзені — лютым 2025 года — $7,8 млн), а чыстая купля юрыдычнымі асобамі — $115,8 млн (у студзені — лютым 2025-га — $508,1 млн).