У жніўні фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $176,3 млн больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў жніўні склаў $1,088 млрд, прададзенай — $1,264 млрд. У цэлым за студзень — жнівень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіла яе куплю на $1,022 млрд.
Суб’екты гаспадарання-рэзідэнты Беларусі ў жніўні выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы са звестак Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі валюты на $250 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў жніўні склаў $3,357 млрд, прададзенай — $3,107 млрд.
За студзень — жнівень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $1,439 млрд.