Флагманскі магазін праекта «Беларуская вёска» адкрылі ў Санкт-Пецярбургу на Маскоўскім праспекце, ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, генеральны консул Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Рагожнік і губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Магазін стаў пятай гандлёвай прасторай праекта ў Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці, 13-м у Расіі. На прылаўках прадстаўлена прадукцыя больш як 40 нашых вытворцаў — сыры, каўбасы, малочная і агароднінная прадукцыя, кандытарскія вырабы, крышталь, тэкстыль, а таксама беларускі хамон», — расказалі ў дыпмісіі.
Праект «Беларуская вёска» рэалізуецца за кошт уласных сродкаў Гандлёвага дома ТАА «Мінскі малочны завод нумар 1». «Работа па маштабаванні і пашырэнні асартыменту прадаўжаецца», — дадалі ў прэс-службе.