24 снежня па ўсёй Беларусі стартаваў унікальны флэшмоб, які стаў гімнам грамадзянскасці — і прыгожым адказам усім нядобразычліўцам звонку.
Кампанія па выбарах Прэзідэнта працягваецца. Для зручнасці выбаршчыкаў да 30 снежня на сайце ЦВК Беларусі будзе запушчана работа сэрвісу па пошуку ўчастка для галасавання. 1 студзеня пачнецца самы яскравы этап выбарчай кампаніі — перадвыбарная агітацыя, якая працягнецца па 25 студзеня ўключна. Ужо вядома, што 9 і 16 студзеня кандыдаты змогуць выступіць са сваімі праграмамі ў тэлеэфіры згодна з жараб’ёўкай, а 8, 10, 15 і 17 студзеня — на радыё.
Але пакуль галоўныя героі выбарчай кампаніі — члены выбарчых камісій. Менавіта тыя, хто адчуў на сабе булінг, ціск і цкаванне ў 2020-м, але не зламаўся пад ціскам экстрэмістаў, не здрадзіў Радзіме, грамадству, разумнаму сэнсу і сабе. Сёння яны, не хаваючыся, з гонарам заяўляюць: «Я член выбаркама, і я гэтым ганаруся!»