Top.Mail.Ru
181

Форум «Час канкрэтных спраў» праходзіць у Наваполацку на базе ААТ «Нафтан»

Мерапрыемства сабрала каля 100 лідараў прафсаюзнага руху, кіраўнікоў прадпрыемстваў і маладзёжных актывістаў галіны з усёй краіны.


— Гэты год, аб’яўлены Годам беларускай жанчыны, для Белхімпрафсаюза мае асаблівае значэнне. Мы заўсёды надавалі і працягваем надаваць адмысловую ўвагу абароне правоў працоўных жанчын. Праз механізмы калектыўных дагавораў дабіваемся дадатковых гарантый, ствараем умовы для эфектыўнага сумяшчэння прафесійных абавязкаў і сямейнага выхавання, — адзначыў старшыня Белхімпрафсаюза Андрэй Жук.

Трэба адзначыць, што на форуме асобная ўвага была ўдзелена пытанням падтрымкі працуючых жанчын. І Белхімпрафсаюзу ў гэтай частцы ёсць чым ганарыцца. Як падкрэсліў Андрэй Жук, у 209 калектыўных дагаворах нафтахіміі і горнай галіны замацаваны нормы па стварэнні спрыяльных умоў для работнікаў з сямейнымі абавязкамі. Белхімпрафсаюзам распрацавана сістэма рэальнай падтрымкі мацярынства. Так, большасць «мясцовых канстытуцый» змяшчаюць меры матэрыяльнага стымулявання нараджальнасці. Гэта не толькі выплаты да свят ці дапамога да 1 верасня, але і гнуткія графікі, вольныя дні, якія аплачваюцца для шматдзетных бацькоў, і гарантыі падаўжэння кантрактаў.

Алена КРАВЕЦ



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю