Top.Mail.Ru
246

Форум «Настаўнік школы будучыні» пройдзе ў Мінску з 1 па 3 кастрычніка

Комплексны форум «Настаўнік школы будучыні» пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 1 па 3 кастрычніка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Форум накіраваны на абмен эфектыўнымі адукацыйнымі і выхаваўчымі практыкамі паміж акадэмічнымі супольнасцямі Беларусі і Расіі. Яго праграма ўключае дыскусійныя пляцоўкі, майстар-класы, круглыя сталы і навукова-метадычныя семінары.

Спікерамі выступяць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і спецыялісты Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога і інш.

Удзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні сучаснай адукацыі, у тым ліку найлепшыя педагагічныя практыкі Саюзнай дзяржавы, выкарыстанне штучнага інтэлекту і гульнявых тэхналогій у навучальным працэсе, лічбавізацыю адукацыі, псіхалагічную бяспеку адукацыйнага асяроддзя і інш.

Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца ў Авальнай зале ў сераду ў 11:00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе ажыццяўляцца ва ўсе тры дні з 10:00 да 10:30.

Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне: +375 (17) 368-37-37.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю