Top.Mail.Ru
210

ФПБ: каля 680 новых калектыўных дагавораў заключана ў краіне за год

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прааналізавалі практыку калектыўна-дагаворнай кампаніі за мінулы год. Адна з асноўных высноў: з кожным годам дзякуючы калектыўным дагаворам усё больш работнікаў могуць разлічваць на дадатковыя бонусы і гарантыі: стымулюючыя выплаты, матэрыяльную дапамогу, прадастаўленне жылля (інтэрнат, арэнднае жыллё і інш.), кампенсацыю найму жылога памяшкання, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, падтрымку работнікам з сямейнымі абавязкамі і маладым спецыялістам, дадатковыя праграмы пенсіённага і медыцынскага страхавання і многае іншае.


— На сёння ў краіне, з улікам Генеральнага пагаднення, дзейнічае больш за 480 пагадненняў аб сацыяльным партнёрстве і звыш 18,2 тысячы калектыўных дагавораў на ўзроўні арганізацый. У тым ліку каля 680 арганізацый, дзе раней не было калектыўнага дагавора, такі дакумент падпісаны ўпершыню ў 2025 годзе. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў за апошнія гады, — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін ФПБ Дзмітрый Аляксейчык.

Акрамя таго, дзейныя калектыўныя дагаворы пастаянна напаўняюцца новымі дадатковымі гарантыямі для работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў. Так, напрыклад, на сёння 88 % ад агульнай колькасці калектыўных дагавораў змяшчаюць меры матэрыяльнага і маральнага стымулявання работнікаў да нараджэння дзяцей, 86 % — дадатковыя працоўныя і сацыяльна-эканамічныя гарантыі для моладзі, 82 % — меры па стварэнні ў арганізацыях спрыяльных умоў для работнікаў з сямейнымі абавязкамі, 80 % — дадатковае стымуляванне работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, займаюцца фізічнай культурай і спортам, 78 % — патанненне пуцёвак на санаторна-курортнае аздараўленне работнікаў, 76 % — нормы, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў, 68 % — на развіццё настаўніцтва, 62 % — прадастаўленне жылога памяшкання і многае іншае.

— Пазіцыя Федэрацыі прафсаюзаў адназначная: калектыўны дагавор павінен быць у кожнай арганізацыі, — падкрэсліў Дзмітрый Аляксейчык. — Менавіта таму ў абсалютнай большасці буйных прадпрыемстваў, дзе створаны пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, такія дагаворы паспяхова працуюць. Гэта не толькі павышае ўзровень сацыяльнай абароненасці работнікаў, але і садзейнічае прыцягненню і замацаванню кадраў, павышэнню прадукцыйнасці працы і ў цэлым устойлівай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый краіны.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю