Top.Mail.Ru

ФСАН аднавіў пенсіённыя правы амаль 19,7 тысячы работнікаў

Пра вынікі работы ФСАН за 2025 год у супрацьдзеянні выплаты схаванага заробку расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.



«Канверты» з заробкам не схаваеш

ФСАН аднавіў пенсіённыя правы амаль 19,7 тысячы работнікаў

Пра вынікі работы ФСАН за 2025 год у супрацьдзеянні выплаты схаванага заробку расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Тут падкрэслілі, што выплата зарплаты «ў канвертах» — прамая пагроза будучаму работніка, паколькі тады памяншаецца страхавы стаж, зніжаецца будучая пенсія, губляюцца сацыяльныя гарантыі. А яшчэ гэта недаатрыманыя сродкі ў бюджэт, якія павінны ісці на выплаты пенсій і дапамог сёння.

У 2025 годзе Фонд сацыяльнай абароны сумесна з органамі ДФР КДК, падатковымі і іншымі дзяржструктурамі правёў сотні прафілактычных і кантрольных мерапрыемстваў. Аналізаваліся даныя, якія паступаюць з розных крыніц, што дазволіла выявіць выпадкі ўтойвання рэальных выплат работнікам.

У прыватнасці, выяўлены парушэнні і даналічаны ўзносы ў 1 010 суб’ектаў гаспадарання. Сума даналічаных абавязковых страхавых узносаў на сумы выплат схаванай заработнай платы склала 79,6 мільёна рублёў. У 19 650 работнікаў адноўлены пенсіённыя правы.

— Калі ваш работадаўца плаціць частку заробку «ў канверце» — вы рызыкуеце застацца без паўнавартаснай пенсіі, бальнічных і іншых сацыяльных гарантый. Гэта нявыгадна ў доўгатэрміновай перспектыве ні работніку, ні дзяржаве, — падкрэслілі ў Мінпрацы і сацабароны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю