Top.Mail.Ru
210

ФСБ затрымала ў Стаўрапалі 18-гадовую дзяўчыну, якая рыхтавала тэракт супраць афіцэра Мінабароны Расіі

Супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Стаўрапалі 18-гадовую дзяўчыну, якая пасля падману тэлефоннымі ашуканцамі рыхтавала тэракт супраць афіцэра Мінабароны РФ. Пра гэта паведамляе БелТА.


У ведамстве паведамілі, што ў Стаўрапалі папярэджана супрацьпраўная дзейнасць грамадзянкі Расіі, жыхаркі Краснадарскага краю 2007 года нараджэння, якая па заданні спецслужбаў Украіны рыхтавала тэрарыстычны акт у дачыненні да афіцэра Міністэрства абароны РФ. Па даных ФСБ, яна збіралася замацаваць атрыманае ад украінскіх сілавікоў самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю 400 г у тратылавым эквіваленце на адным з аўтамабіляў, прыпаркаваных паблізу вайсковай часці. Пры спробе рэалізацыі злачыннай задумы яна была затрымана з доказамі злачынства.

«Устаноўлена, што падазроная ў снежні бягучага года трапіла пад уплыў тэлефонных ашуканцаў, якія схілілі яе пад уяўнай пагрозай крымінальнага пераследу да ўчынення тэракта», — адзначылі ў ЦАС.

Следчым аддзелам УФСБ па Стаўрапольскім краі ў дачыненні да яе ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.30, ч.2 арт.205 (замах на ўчыненне тэрарыстычнага акта), ч.4 арт.222.1 (незаконныя захоўванне выбуховых рэчываў і выбуховых прылад), ч.3 арт.223.1 (незаконны выраб выбуховых рэчываў) КК РФ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю