Top.Mail.Ru

Футбалісткі «Мінска» дзявяты раз выйгралі Кубак Беларусі

Футбалісткі «Мінска» дзявяты раз сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе БелТА.

Сёння ў вырашальным паядынку 35-га розыгрышу мінчанкі ўпэўнена абыгралі ў Магілёве мясцовы «Днепр» з лікам 3:0. У першым тайме мячы забілі Вікторыя Валюк і Лізавета Пінчук, а пасля перапынку Дар’я Пратасюк устанавіла канчатковы вынік сустрэчы. Для «Мінска» гэта дзявяты пераможны фінал кубкавых турніраў.

У паўфінале магілёўскі «Днепр» нечакана перайграў па суме дзвюх сустрэч дзеючых уладальніц трафея футбалістак сталічнага «Дынама-БДУФК». У Магілёве мінчанкі адолелі гаспадынь з мінімальнай перавагай — 1 :0, а ў паядынку ў адказ у Мінску магіляўчанкі здолелі ўзяць пераканаўчы рэванш з лікам 4: 1. «Дняпро» ўпершыню гуляў у фінале. Раней Магілёўская каманда «Надзея» чатыры разы станавілася ўладальнікам Кубка краіны. У другім паўфінальным супрацьстаянні спартсменкі «Мінска» двойчы перайгралі футбалістак «Віцебска» — 3:0 (у гасцях) і 2:1 (дома).

Да гэтага шэсць сезонаў запар Кубак Беларусі выйгравалі сталічныя дынамаўкі, якія перамагалі ў фіналах «Мінск».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю